Дзеткі атрымалі кніжку з малюнкамі пра тое, як правільна збіраць смецце

Дзіцячую казку пра праблемы смецця надрукавала МГА “Экапартнёрства”. Каляровае выданне з малюнкамі вядомай беларускай дызайнеркі Волі Кузьміч расказвае пра прыгоды розных відаў упакоўкі.

Сюжэт разварочваецца адразу ў краме, а потым дома ў халадзільніку. Там віруе сваё жыццё, пакуль людзі не назіраюць за ім. Гераіня казкі – цікаўная шкляная бутэлька знаходзіць шмат сяброў – іншых рэчаў, але пасля выкарыстання далёка не ўсе з іх трапляюць у скрыні для раздзельнага збору адходаў. Бутэлька шукае адказы на пытанні пра стварэнне смецця, яго сартаванне і далейшы жыццёвы цыкл адходаў.

Кніжку ”Упакоўка шукае сяброў” напісала супрацоўніца МГА “Экапартнёрства” Марыя Масягіна. Ілюстрацыі для казкі намалявала беларуская дызайнерка Воля Кузьміч, якая раней ужо супрацоўнічала з МГА “Экапартнёрства” падчас падрыхтоўкі выдання “Гісторыя пра адходы”

Выданне выйшла ў свет, дзякуючы праекту “Распрацоўка стратэгіі інтаграванага кіравання камунальнымі адходамі для ўстойлівага развіцця Мінскай вобласці” пры фінансавай падтрымцы ЕС.

Скачать издание

24 июня 2014