У Пухавіцкім раёне з’явяцца каляровыя плакаты пра батарэйкі

Ці ведаеце вы, што адбываецца з батарэйкай пасля таго, як яна трапляе ў вядро для смецця? Цікавыя факты пра батарэйкі сабраныя ў новым плакаце, які з’явіцца ва ўстановах адукацыі і грамадскіх месцах раёна.

На плакаце адлюстравана, які ўплыў аказвае батарэйка на ваду, зямлю і адходы. У верхняй частцы плаката знахдзіцца пытанне “Навошта здаваць батарэйкі?”, адказ на якое знойдзецца пасля вывучэння плаката.

Плакат з’яляецца адным з інфармацыйных матэрыялаў, выдадзеных у рамках праекта “Развіццё паслуг у сферы кіравання адходамі для сельскага насельніцтва Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

У дадзены час у раёне вядзецца праца над стварэннем сістэмы збора адходаў электроннага і электрычнага абсталявання. Ва ўстановах адукацыі і грамадскіх месцах з’явяцца кантэйнеры для збора адпрацаваных батарэек, а таксама пачне аб’язджаць сельскую мясцовасць спецыяльны аўтамабіль для сбора старой бытавой тэхнікі.

 

27 сентября 2017