Для дзетак і іх бацькоў выйшла кніжка пра прыгоды старых рэчаў

У цікавую вандроўку адпраўляюцца героі новай кніжкі ад МГА “Экапартнёрства”. Яны шукаюць месца, дзе можна пазбавіцца ад небяспечных адходаў. У вандроўцы іх суправаджае разумная хмарка. Экалагічная кніжка “Цікавая вандроўка. Казка пра тое, як старыя рэчы знайшлі новы дом” будзе карыснай не толькі дзецям, але і дарослым.

Новую кніжку МГА “Экапартнёрства” распрацавала разам з ілюстратарам Воляй Кузьміч. Аўтарам тэкста выступіла Марыя Масягіна, якая раней ужо напісала казку “Упакоўка шукае сяброў”.

Казка расказвае чытачам, чаму нельга выкідаць электрычныя і электронныя адходы на звычайны сметнік, а тым больш на стыхійныя звалкі. Героі разам шукаюць рашэнне і пераадольваюць розныя перашкоды на шляху да новага дома.

Кожная старонка кнігі ўтрымлівае маляўнічыя ілюстрацыі, якія прыцягваюць увагу дзяцей і дарослых.

Кніжка выдадзена ў межах праекта ЕС “Развіццё паслуг у сферы кіравання адходамі для сельскага насельніцтва Пухавіцкага раёна”.

Выданне можна спампаваць на сайце ecopartnerstvo.by або атрымаць папяровы варыянт падчас мерапрыемстваў праекта.

Спампаваць кніжку

7 февраля 2017
Для дзетак і іх бацькоў выйшла кніжка пра прыгоды старых рэчаў | Экопартнёрство

Ошибка

Сообщение об ошибке

Recoverable fatal error: Argument 1 passed to xmlsitemap_node_create_link() must be an instance of stdClass, boolean given, called in /var/www/ecopartnerstvo/data/www/ecopartnerstvo.by/sites/all/modules/xmlsitemap/xmlsitemap_node/xmlsitemap_node.module on line 28 and defined в функции xmlsitemap_node_create_link() (строка 194 в файле /var/www/ecopartnerstvo/data/www/ecopartnerstvo.by/sites/all/modules/xmlsitemap/xmlsitemap_node/xmlsitemap_node.module).
На сайте произошла непредвиденная ошибка. Пожалуйста, повторите попытку позже.